Вобласці Беларусі   

Брэсцкая вобласць 

Прыродныя ўмовы. Брэсцкая вобласць знаходзіцца ў паўднёвазаходняй частцы Беларусі на мяжы з Польшчай і Украінай. Яе плошча складае 32,8 тыс. км2. Болыная частка тэрыторыі размяшчаецца ў межах Палескай нізіны з яе аднастайным плоскім рэльефам. У напрамку на поўнач мясцовасць некалькі павышаецца. На паўднёвым захадзе Беларусі найболын працяглы вегетацыйны перыяд, болын працяглае і цёплае лета, таму тут вырошчваюцца нават цеплалюбівыя паўднёвыя культуры: грэцкі арэх, абрыкос, персік, вінаград.

Па тэрыторыі вобласці працякаюць рака Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Гарынь, Стыр, рэкі Паўднёвы Буг і Шчара. Найболыныя азёры знаходзяцца ў цэнтральнай частцы (Выганашчанскае, Баброўскае, Чорнае, Спораўскае.

Шырока распаўсюджаны дзярновападзолістыя супясчаныя і пясчаныя глебы. Большую долю, чым у іншых абласцях, займаюць тарфяна-балотныя глебы. У Столінскім і Кобрынскім раёнах распаўсюджаны ўрадлівыя дзярнова-карбанатныя глебы, якія даволі рэдка сустракаюцца ў Беларусі. У вобласці шмат тарфяных нізінных балот. 3 карысных выкапняў найбольш вядомы радовішчы будаўнічага каменю каля Мікашэвічаў, глін каля Століна, Брэста і Кобрына, бурштыну каля Кобрына, шмат радовішчаў торфу У вобласці лясы займаюць 1,1 млн га (14 % ад плошчы лясоў краіны). На паўночным захадзе знаходзіцца Белавежская пушча — найбольшы масіў старажытнага еўрапейскага лесу ў натуральным стане. Іншыя буйныя лясныя масівы знаходзяцца на поўдні і ўсходзе вобласці.

Насельніцтва. Па агульнай колькасці жыхароў Брэсцкая вобласць займае трэцяе месца пасля Мінскай і Гомельскай абласцей, а па колькасці сельскага насельніцтва — другое, саступаючы толькі Мінскай вобласці. На долю вобласці прыпадае 19,5 % сельскага насельніцтва Беларусі. Тэрыторыя заселена адносна раўнамерна, тут размешчана 29 гарадскіх паселішчаў і амаль 2,2 тыс. сельскіх населеных пунктаў.

Для Брэсцкай вобласці характэрна тое, што раённымі цэнтрамі з’яўляюцца толькі гарады, раённых цэнтраў — пасёлкаў гарадскога тыпу — няма. Асноўныя жыхары вобласці — беларусы, многія з якіх размаўляюць на асобным дыялекце, які шмат  у чым нагадвае ўкраінскую мову.

Прамысловасць. Прадпрыемствы вобласці вырабляюць каля 10 % рэспубліканскага аб’ёму прамысловай прадукцыі. Вобласць з’яўляецца адзіным вытворцам асвятляльных электралямпачак, бытавых газавых і электрычных пліт, кампрэсараў для бытавых халадзільнікаў Тут сканцэнтравана вытворчасць болын за 88 % агульнарэспубліканскага аб’ёму кавальска-прэсавага абсталявання, 60 % баваўняных тканін, каля 38 % дываноў і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, амаль 20 % тканін, мяса і жывёльнага масла. Для павышэння экспартнага патэнцыялу вобласці створана СЭЗ «Брэст».

У геаграфічным падзеле працы ў краіне Брэсцкая вобласць вылучаецца таксама вытворчасцю ліцейнага абсталявання, абсталявання для тэкстыльнай і мясной прамысловасці, верхняга трыкатажу і мясных кансерваў, здабычай будаўнічага каменю.

Сельская гаспадарка. Брэсцкая вобласць спецыялізуецца ў асноўным на мяса-малочнай і малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі і буракасеянні, на паўночным усходзе — на малочна-мясной і мяса-малочнай жывёлагадоўлі, бульбаводстве і льнаводстве, на крайнім усходзе — на мяса-малочнай і малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, бульбаводстве. Вакол Брэста ўжо склалася прыгарадная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, вакол Баранавіч і Пінска яна яшчэ складваецца.

Найбольш асвоены ў сельскагаспадарчых адносінах заходнія і паўночныя раёны вобласці. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі зай-маюць 44 % агульнай плошчы. Амаль палову зямель складаюць асушаныя землі.

У Брэсцкай вобласці паўсюдна вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры. У многіх раёнах ёсць пасевы цукровых буракоў, ільну сеюць менш. Шырока распаўсюджана бульба, для вырошчвання якой тут спрыяльныя кліматычныя і глебавыя ўмовы. 3-за гэтага ўраджайнасць бульбы вышэй, чым у іншых абласцях. На поўнач ад Брэста знаходзіцца і дае прадукцыю самы буйны ў Беларусі масіў пладовага саду. У Брэсцкім, Баранавіцкім, Драгічынскім, Камянецкім і Пінскім раёнах пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы па адкорму буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчыя. Развіта птушкагадоўля, асабліва ў Баранавіцкім раёне, дзе ёсць некалькі птушкафабрык.

Гарады. Абласны цэнтр Брэст размяшчаецца пры ўпадзенні Мухаўца ў Заходні Буг каля дзяржаўнай мяжы з Полынчай. Гэты прыгранічны горад — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі (год заснавання 1019). У свеце болын вядомы па гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў часы другой сусветнай вайны — сімвале нязломнай стойкасці і мужнасці савецкіх воінаў.

У горадзе пражывае 300 тыс. чалавек, па колькасці насельніцтва ён знаходзіцца на шостым месцы ў краіне. Сучасны Брэст — буйны транспартны вузел, прамысловы і культурны цэнтр. Пяць радыусаў чыгунак, аўтамагістралі, рачны порт і аэрапорт выконваюць транспартныя функцыі горада, які з’яўляецца своеасаблівымі заходнімі варотамі ў сувязях Беларусі, а таксама Расіі і іншых краін СНД з еўрапейскімі краінамі. Праз пагранічныя пераходы Брэста ажыццяўляюцца шматлікія турысцкія і прыватныя паездкі з Беларусі ў Германію, Францыю, Польшчу, іншыя краіны і наадварот.

Прамысловы профіль горада вызначаюць прадпрыемствы машынабудавання. Для пашырэння экспарту тавараў створана свабодная эканамічная зона «Брэст».

У Брэсце ёсць універсітэт імя А. С. Пушкіна і тэхнічны універсітэт, політэхнічны і чыгуначнага транспарту тэхнікумы, медыцынскі, гандлёвы і сувязі каледжы. Дзейнічаюць тэатр драмы і музыкі, абласны тэатр лялек, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з музеем абароны крэпасці-героя, абласны краязнаўчы музей з філіяламі. Брэст — радзіма першага Героя Беларусі лётчыка У. М. Карвата, які загінуў у час вучэбнага палёту, але сваім жыццём выратаваў жыцці многіх людзей.

На паўночным усходзе вобласці, за 206 км ад Брэста знаходзіцца другі па велічыні горад Баранавічы (амаль 170 тыс. жыхароў). Размешчаны ў міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі, на Баранавіцкай раўніне. Гэта буйны чыгуначны вузел (шэсць напрамкаў), прамысловы і культурны цэнтр Беларусі. У горадзе працуе адзіны ў Беларусі баваўняны камбінат у складзе вытворчага баваўнянага аб’яднання. У Баранавічах ёсць універсітэт, з устаноў культуры дзейнічаюць гарадскі краязнаўчы музей і музей гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У маляўнічай палескай мясцовасці ў сутоках рэк Піны (мал. 156) і Прыпяці за 180 км на ўсход ад Брэста размешчаны горад Пінск (болын за 130 тыс. жыхароў), які ўпершыню згадваецца пад 1097 г. Сучасны Пінск — развіты прамысловы цэнтр з прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай, лёгкай, электроннай, харчовай, станкабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці. 3 2006 г. у горадзе адкрыты Палескі дзяржаўны універсітэт. Горад здаўна лічыцца цэнтрам сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дзейнічае тэатр.

Хутка развіваецца горад Кобрын (звыш 50 тыс. жыхароў), заснаваны на рацэ Мухавец у XI—XII стст. за 46 км ад Брэста. Цераз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі на Мінск, Брэст, Пінск, Палеская чыгунка, Дняпроўска-Бугскі канал. Сярод прадпрыемстваў найболын вядомы інструментальны завод «Сітама» і прадзільна-ткацкая фабрыка. 3 1946 г. дзейнічае ваенна-гістарычны музей.

Лунінец (каля 25 тыс. жыхароў), таксама як і Баранавічы, вырас у сувязі з будаўніцтвам у XIX ст. чыгункі, хаця паселішча вядома з 1449 г. Размешчаны за 240 км на ўсход ад Брэста на перасячэнні чыгуначных і аўтамагістральных дарог. Амаль у цэнтры вобласці на адлегласці 102 км ад Брэста пры ўпадзенні рэчкі Крэчат у Ясельду ляжыць горад Бяроза (каля 30 тыс. жыхароў). Горад вядомы з 1477 г, але найбольшае развіццё атрымаў толькі ў другой палове XX ст. Непадалёку ад Бярозы знаходзіцца малады горад Белаазерск (13 тыс. жыхароў), які вырас у сувязі з будаўніцтвам у 60-х гг. XX ст. Бярозаўскай ДРЭС. Тут існуе сумесная беларуска-іспанская абутковая фабрыка «Белкельме». У івацэвічах, Ганцавічах і Косаве знаходзяцца прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці, у Драгічыне — біяхімічныя заводы «Экзон» і «Экзон-глюкоза», у Іванаве — адзіны ў Беларусі соладавы завод. Да ліку старажытных гарадоў адносяцца размешчаныя на крайнім паўднёвым усходзе вобласці Столін і Давыд-Гарадок, а на паўночным захадзе — Пружаны.

факт для роздуму

У межах вобласці знаходзіцца 414 прамысловых прадпрыемстваў, якія размешчаны больш чым у 100 паселішчах. Асноўныя прамыслова-вытворчыя фонды, прамыслова-вытворчы персанал знаходзяцца ў гарадскіх паселішчах, прычым больш за 80 % прамысловай прадукцыі даюць гарады Брэст, Баранавічы, Пінск, Кобрын, Бяроза і Лунінец. Вядучае месца ў структуры прамысловасці займаюць харчовая прамысловасць і машынабудаванне.

 

Карта Брэсцкай вобласці

Фізічная карта

Палітыка адміністрацыйная карта

Тэктанічная карта

Глебавая карта

Транспарт

Кантроль ведаў (тэст)

Прэзентацыя да ўрока

На галоўную

Хостинг от uCoz